пазіраць

тлумачэнне слова:

  пазіраць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне
    1. Накіроўваў позірк куды-н., на каго-, што-н.; глядзець. Студэнт курыў папяроску і задумёна пазіраў на шызы дымок. Бядуля. Людзі наўкола смяюцца, а.. [Паўлюк] усё моўчкі стаіць ды сур'ёзна гэтак пазірае. Быкаў. // Выглядваць з-за чаго-н., адкуль-н. Міхалка стаяў ужо ў цёмным вялікім пакоі і пазіраў з-за шалёўкі ў акно. Чорны // размоўнае слова Наглядаць за кім-, чым-н. — Ты пазірай, камандзір, а што якое — свісні, — адказалі хлопцы. Грахоўскі.
    2. Час ад часу глядзець на каго-, што-н., куды-н. Хлопцы штохвілінна пазіралі на гадзіннікі і адзін на аднаго, недаўменна паціскалі плячыма. Новікаў.
    3. Адносіцца нейкім чынам да каго-, чаго-н. Косця снедаў, а пані Банда стаяла збоку і са спагадаю на яго пазірала. Арабей. Стары певень пазіраў з пагардай на вераб'іную мітусню. Лынькоў.
    4. пераноснае значэнне Быць скіраваным на каго-, што-н., у які-н. бок. Пазірае ў клуб лагодна Месяц праз акно. Журба. Хата стаіць у лесе, вокнамі пазірае на поле. Дамашэвіч.
    5. пераноснае значэнне размоўнае слова Мець нейкі выгляд; выглядаць. Стары човен, як карыта, Пазірае горка. Купала. Заўсёды смутныя, бы ўдовы, Яны [елкі] найбольш адны стаялі, І так маркотна пазіралі Іх задуменныя галовы! Колас.
    •••
    Воўкам пазіраць — тое, што і воўкам глядзець (глядзі глядзець).
    Зверху ўніз пазіраць на каго — тое, што і зверху ўніз глядзець на каго (глядзі глядзець).
    Не ў той бок пазіраць — тое, што і не ў той бок глядзець (глядзі глядзець).
    Пазіраць зверам — тое, што і глядзець зверам (глядзі глядзець).
    Пазіраць коса (скоса) — тое, што і глядзець коса (скоса) (глядзі глядзець).
    Пазіраць у кусты — тое, што і глядзець у кусты (глядзі глядзець).
    Пазіраць у лес — тое, што і глядзець у лес (глядзі глядзець).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com