пакідаць

тлумачэнне слова:

  пакі́даць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Кідаць на працягу нейкага часу. Пакідаць мячык. Пакідаць стагі да вечара. ▪ Віхура вайны .. нямала пакідала мяне па беламу свету. Хомчанка.
    2. Кінуць, шпурнуць як папала ўсё, многае. Пакідаць усё каменне ў яму. Пакідаць рэчы на воз. ▪ Пакідаўшы ў кусты вербалозу рыбацкае прыладдзе, дзядзька і пляменнік шыбуюць у вёску. Сачанка. [Салдаты] ад нечаканасці і страху пакідалі свае карабіны і кінуліся .. ў лес. Колас.
    3. Скідаць у стог усё, многае (пра сена, салому і пад.); завяршыць стагаванне.
    4. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Пакінуць каго-, што-н. назаўсёды або часова — пра ўсіх, многіх. Калгаснікі .. [у час адступлення арміі] пакідалі свае хаты і паехалі далей ад лініі фронту. Федасеенка. І раптам наша рыбацкае захапленне і спакой парушыў страшэнны крык. Мы пакідалі вуды і выскачылі з-за куста. Ляўданскі.
  пакіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
    незакончанае трыванне да пакінуць (у 1-10 знач.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com