пакланіцца

тлумачэнне слова:

  пакланіцца, -ланюся, -лонішся, -лоніцца; закончанае трыванне
    1. Зрабіць паклон (як знак прывітання, удзячнасці, павагі, у час малітвы і пад.). — Добры дзень! — сказаў.. [настаўнік], падыходзячы да грамады... Шмат хто з сялян знялі шапкі і пакланіліся... Чарот. — А за тое, што вы мне на старасці такое шанаванне зрабілі, яшчэ раз — шчырае дзякуй! — і .. [Вобрык] пакланіўся ўсёй зале. Дуброўскі.
    2. Перадаць каму-н. паклон, прывітанне; засведчыць каму-н. сваю павагу. — Сустрэнеш — пакланіся.. [дачцэ] у ногі ад мяне і скажы: бацька вінаваты перад ёю. Бажко. — Не забудзьце пакланіцца сястрыцы! — папрасіла ад сябе гаспадыня. Гартны.
    3. Уніжана папрасіць. Васіль жа чакаў, што Аўгіня, прыціснутая нястачаю, засмуткуе па куску хлеба і сама прыйдзе да яго, пакланіцца яму і будзе ўніжацца перад ім. Колас.
    4. Выказаць сваім наведваннем асаблівую пашану, павагу, адданасць каму-, чаму-н. Ніколі не забудзецца маленькі чэх Урбанэк з кветкамі, які прыйшоў разам з маткаю пакланіцца загінуўшым. Мележ.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com