палка

тлумачэнне слова:

  палка, -і, ДМ -лцы; родны склон множны лік -лак; жаночы род
    Частка тонкага ствала або галіны, ачышчаная ад парасткаў. Выразаць палку. ▪ Неўзабаве вёскаю, пасярод вуліцы, ішоў чалавек — у лапцях, шарачковых портках і старым суконным палітоне. На плячы, на сукаватай палцы, торбачка з хлебам. Крапіва. Двое другіх калгаснікаў насыпалі сечку ў цабэркі.., нанізвалі цабэркі на доўгую тоўстую палку і неслі каровам. Колас. // Аб такім адпаведна апрацаваным прадмеце, які ўжываецца як апора пры хадзьбе або для іншых мэт. Клопікаў апранаўся ў лепшы свой пінжак, насоўваў на галаву стары, [пазелянелы] ад старасці і часу кацялок і, абапіраючыся на такую ж старую палку-крывулю,.. важна выходзіў на вуліцу. Лынькоў. Зіна палезла на палкі, вырвалася на [лыжах] наперад. Шыцік. // звычайна множны лік (палкі, -лак); пераноснае значэнне Пра палачныя ўдары, пабоі. Свату першая чарка і першая палка. Прыказка. // пераноснае значэнне Пра гвалт, прымус. Вам з нараджэння невядома Нядоля палкі і ярма. Глебка.
    •••
    З-пад палкі — быць вымушаным, пад прымусам (рабіць, выконваць што-н.).
    Не кіем дык палкай; ці кіем ці палкай глядзі кій.
    Палка з двума канцамі — пра тое, што можа скончыцца і добра і дрэнна.
    Перагнуць палку глядзі перагнуць.
    Устаўляць (ставіць) палкі ў колы глядзі устаўляць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com