папасці

тлумачэнне слова:

  папасці, -паду, -падзеш, -падзе; -падзём, -падзяце; прошлы час папаў, -пала; загадны лад пападзі; закончанае трыванне
    1. у каго-што. Трапіць у цэль, дасягнуць якой-н. мэты, кінуўшы, накіраваўшы што-н. куды-н. [Даша:] — У яго ўсю сям'ю забілі. Бомба проста ў дом папала. Асіпенка. Костусь апускае ногі і стараецца папасці ў свае старыя сляды. Лужанін. // на каго-што. Апынуцца, аказацца на кім-, чым.-н. (аб пырсках, кроплях і пад.). Кроплі дажджу напалі на белыя лісткі. Бядуля.
    2. Пранікнуць, прайсці ўнутр чаго-н.; апынуцца дзе-н. Метал, здавалася, сам знаходзіў літнік, каб папасці і забегчы ў форму. Скрыган. [Міколка] смела прайшоў у тую залу, куды раней ніколі не мог папасці. Лынькоў.
    3. Знянацку, выпадкова наступіць на што-н. або трапіць куды-н.; зачапіць што-н. Ісці стала лепей, ногі здаваліся лягчэйшымі і высока паднімаліся. Толькі трэба было сачыць, каб не папасці ў санную каляіну, бо там было слізка. Мележ.
    4. у што, на што, пад што. Апынуцца ў якіх-н. абставінах, умовах (пераважна ў непрыемных). Папасці пад суд. ▪ Амаль усё нязгрэбенае сена папала пад дождж. Місько. Васіль рэзка ўзяў убок, каб у цемнаце не папасці, чаго добрага, пад машыну. Кулакоўскі. Землякі не далі нам прайсці нават да стала, яны абступілі нас з роспытамі.. Нам здавалася, што мы папалі на нейкае свята. Скрыган.
    5. у што, на што. Быць прынятым, прызначаным на работу, вучобу і пад. МТС ліквідуюць, ясна. Частка трактароў адразу пойдзе ў калгасы.. Добра, каб удалося Пракопу папасці на трактар у свой родны калгас. Ермаловіч. [Андрэй Давыдавіч:] — Бацьку і матку.. [Міхаські] фашысты спалілі, ён нейкім цудам выратаваўся, усю вайну пражыў у лесе.. Затым ужо, пасля перамогі, папаў у дзіцячы дом. Кулакоўскі.
    6. безасабовая форма каму-чаму. размоўнае слова Пра спагнанні, непрыемнасці, якія атрымае або можа атрымаць хто-н. [Леў Раманавіч:] — Эх ты, футбаліст. Перапэцкаўся ўвесь, як маленькі. Пападзе нам з табой ад маці. Асіпенка.
    7. прошлы час час ніякага роду папала. У спалучэнні з папярэднімі займеннікамі і займеннымі прыслоўямі «дзе», «куды», «што» і пад. абазначае няпэўнасць, выпадковасць чаго-н., напрыклад: дзе папала — абы-дзе, дзе прыйдзецца; як папала — абы-як, у беспарадку. Геаграфічныя карты віселі дзе папала і як папала. Колас. Кот Базыль .. еў што папала, не перабіраючы, хлеб — хлеб, бульба — бульба... Брыль.
    •••
    Ляйчына (лейчына) пад хвост папала (трапіла) глядзі лейцы.
    Папасці (трапіць) на лаву падсудных — тое, што і сесці (трапіць) на лаву падсудных (глядзі сесці).
    Папасці (трапіць) пальцам у неба — сказаць што-н. неўпапад, недарэчы.
    Папасці ў (самую) кропку — а) трапіць у цэль пры стрэльбе; б) здагадацца сказаць або зрабіць іменна тое, што патрэбна.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com