паслаць

тлумачэнне слова:

  паслаць1, пашлю, пашлеся, пашле; пашлём, пашляце; загадны лад пашлі; закончанае трыванне
    1. каго-што. Адправіць каму-н. па пошце, праз пасланца і інш. Грошы.. [Марына Паўлаўна] падзяліла на дзве роўныя часткі і адну пакінула сабе, а другую паслала дачцэ. Зарэцкі. Жэрдзін за подпісам камбата паслаў дакладную ў штаб палка. Няхай. Насушыш семечак, адкрыеш кубельчык, калі ён ёсць у цябе, і складзеш пасылачку. Аднаму пашлеш, пашлеш другому... Ракітны. // што. Выказаць свае адносіны, пачуцці да каго-н. словамі, жэстамі. Паслаць пацалунак.
    2. каго-што. Накіраваць, выправіць каго-н. куды-н. з якой-н. мэтай. [Патапаў:] Мяне і маіх сяброў паслала сюды партыя, каб мы перадалі маладым беларускім кадрам свой вопыт. Крапіва. Вось і сёння паслала маці Натальку прынесці абед. Колас. Пашлі дурнога, а за ім другога. Прыказка.
    3. што. Накіраваць што-н. у які-н. бок. Раптам з боку вёскі кулямёт паслаў доўгую чаргу. Дамашэвіч. // Перадаць тэхнічнымі сродкамі на адлегласць. Паслаць у эфір пазыўныя.
    4. што. Перадаць, кінуць (мяч, кап'ё і пад.). Пецька паслаў мне пас, і трэба было прымаць яго. Васілёнак.
    •••
    (Сам) бог паслаў глядзі бог.
  паслаць2, -сцялю, -сцелеш, -сцеле; загадны лад пасцялі; закончанае трыванне, што.
    1. Пакласці, накрываючы паверхню чаго-н. Паслаць абрус на стол. ▪ Кася дастала саган, адцадзіла, паслала на стол шараваты льняны ручнік і высыпала на яго бульбу. Арабей. // Падрыхтаваць пасцель, месца для спання. Няміра нарэшце стаміўся слухаць. Ён папрасіў, каб яму паслалі дзе. Чорны. Калі я дамоў прыеду, Усіх трывог зазнаўшы меру, Пасцялі ты мне, матуля, Пасцялі пасцель з аеру. Кірэенка.
    2. Раскласці тонкім слоем на лузе для вылежкі пад дажджом, расой (лён, каноплі). Кончыцца кананне бульбы, мо' хто на дзень-другі пазаве лён паслаць ці патрапаць. Гартны.
    3. Укласці шчыльна дошкі, пліткі і пад. [Пякарня] некалі яшчэ тут была, прыватная, трэба было печы перакласці, з новай цэглы пады паслаць. Лобан.
    4. Разаслаць, распаўсюдзіць па паверхні або над паверхняй што-н. І кроплі срэбнае расы Туман паслаў на ціхім доле. Хведаровіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com