пасма

тлумачэнне слова:

  пасма, -ы, жаночы род
    1. Некалькі нітак або валокнаў, складзеных удоўж. Пасма лёну, канапель. // спецыяльны тэрмін Адна з частак, на якія дзеліцца маток пражы.
    2. Пучок валасоў. Нэля моўчкі нахіліла галаву, пасма жаўтаватых валасоў упала на бледны лоб. Лупсякоў. Дома я застаю камлюкаватага, з сівымі пасмамі ў барадзе чалавека. Скрыган. // Пучок якога-н. валакністага матэрыялу, шэрсці і пад. На каўняры растаў іней, і аўчына мокрымі доўгімі пасмамі ліпла да шчок. Пташнікаў. // пераноснае значэнне Пра што-н., што прыняло выцягнутую прадаўгаватую форму; паласа чаго-н. Пасма туману. ▪ Пасмы хмар збіраліся на небасхіле. Маўр. Пасмы святла заблудзіліся на аснежаным пляцы. Бядуля. У баку таварнай станцыі манеўровы паравоз пускаў пасмы дыму. Новікаў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com