паставіць

тлумачэнне слова:

  паставіць1, -стаўлю, -ставіш, -ставіць»
    закончанае трыванне да ставіць.
    •••
    Паставіць бутэльку — пачаставаць віном.
    Паставіць вочы на каго — позіркам, выглядам выявіць варожасць.
    Паставіць да ганебнага слупа — заклеймаваць ганьбай.
    Паставіць з ног на галаву — няправільна растлумачыць што-н., надаць процілеглы сэнс.
    Паставіць на від каму — зрабіць заўвагу, папераджальную вымову.
    Паставіць на (сваё) месца каго — збіць пыху з каго-н., зрабіць рэзкую заўвагу каму-н. пра нясціплыя паводзіны.
    Паставіць на ногі — а) вылечыць ад якой-н. хваробы. [Сямён Львовіч:] — Вы сур'ёзна хворы, і нашы намаганні паставіць вас на ногі не знаходзяць вашай падтрымкі. Кавалёў. Намаганні ўрачоў і розныя цуды медыцыны не заўсёды мелі сілу паставіць на ногі кожнага, хто трапляў сюды. Васілевіч; б) выхаваць, выгадаваць, давесці да самастойнага жыцця. [Аксіння:] Немаладая ж я, пажыла. Дзетак паставіла на ногі. Вярцінскі; в) давесці да належнага стану, падняць. Вярнуўся.. [Бабейка] з партызан камуністам, за год-паўтара паставіў калгас на ногі, ды і цяпер у яго ўсё ладзіцца. Хадкевіч; г) прымусіць прыняць актыўны ўдзел у чым-н. [Іванчанка:] Люба!.. Мы знойдзем спосаб уведаць, дзе гэтыя дзеці... Я пастаўлю на ногі ўсю сваю разведку. Кучар.
    Паставіць што на службу чаму выкарыстаць што-н. у інтарэсах чаго-н., прымусіць служыць чыім-н. інтарэсам, мэтам.
    Паставіць пад ружжо — а) прызваць у армію; б) прымусіць прастаяць пэўны час пры поўным узбраенні (пакаранне ў царскай арміі).
  паставіць2, -стаўлю, -ставіш, -ставіць.
    закончанае трыванне да пастаўляць1.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com