пасунуцца

тлумачэнне слова:

  пасунуцца, -нуся, -нешся, -нецца; закончанае трыванне
    1. Перамясціцца, перасунуцца крыху. Сотнікаў пасунуўся на вышэйшае [месца] і зноў узяў пад абстрэл немцаў, пакуль Рыбак двойчы не адолеў якіх сто метраў, што аддзялілі іх ад Гасціновіча. Быкаў. // Пацясніцца, адсунуцца, вызваляючы каля сябе свабоднае месца. Дзядзька, які пасунуўся і даў мне месца, быў старэйшым у гэтай сям'і. Кавалёў.
    2. Пачаць сунуцца. Раптам маё вудзільна неяк рэзка здрыганулася і шпарка пасунулася ў рэчку. Ляўданскі. Раптам адна купіна заварушылася і шпарка пасунулася да нас. Паслядовіч.
    3. пераноснае значэнне Прасунуцца наперад у якой-н. справе, наблізіцца да пастаўленай мэты, да завяршэння. За які год доктарская дысертацыя Карнея Мінавіча гэтак пасунулася, што легла на стол машыністак для перадруку. Сабаленка.
    4. Падацца наперад, сунуцца на каго-, што-н. з варожым намерам. Няхай цяпер толькі пасунуцца фашысты ноччу ў вёску, як адразу тут жа будуць і .. [партызаны]. Шамякін. [Кашын] адштурхнуў нагою скрынку, усхапіўся і, чырвоны як рак, пасунуўся на сына. Карпаў.
    5. Памкнуцца. Лявон было пасунуўся да Міколавага пакоя, але.. спыніўся, не дайшоўшы. Корбан. [Гэля] падрыхтавалася, паспакайнела, пасунулася да шклянкі з бэзам, што стаяла на чырвонай сурвэце. Лось.
    6. Павольна пайсці, паплесціся. Разышоўшыся з Панасам, дзед Талаш павольна пасунуўся балотамі, прыслухоўваючыся да шолахаў і галасоў палескай ночы. Колас. — Пірат, на месца! — Сабака ўтуліўся і нехаця пасунуўся ў будку. Грахоўскі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com