пачакаць

тлумачэнне слова:

  пачакаць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне
    1. каго-што, чаго і без дапаўнення Чакаць некаторы час. Пачакаць добрага надвор'я. ▪ Акрамя дзяцей на вуліцы нікога не было, але раптам у канцы яе паказаўся чалавек. Лявон вырашыў пачакаць яго. Чорны. [Толя] пачакаў яшчэ адзін дзень. Але і на трэці, і на чацвёрты дзень дзед не вярнуўся. Якімовіч. [Валодзя] рукой выканаў ямку, пачакаў, пакуль насачылася вады. Хомчанка.
    2. з інфінітыў, з чым і без дапаўнення Не пачынаць дзейнічаць; памарудзіць. [Андрэй:] — Ці не папярэдзіць нам хлопцаў? [Максім:] — З гэтым яшчэ пачакаем. Машара. — Пачакай злавацца, — перапыніў .. [Пракопа] Аляксееў. Карпаў. — Пачакайце, дзяўчаты, будзем па парадку гаварыць. Асіпенка.
    3. загадны лад пачакай(це)! у значэнне выклічнік Ужываецца як перасцярога, пагроза. — Ну, пачакай! — патрос Васіль .. кулаком у той бок, куды пайшоў ляснік. Колас.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com