пачаць

тлумачэнне слова:

  пачаць, -чну, -чнеш, -чне; -чнём, -чняце; прошлы час пачаў, -ла, -ло; загадны лад пачні; закончанае трыванне
    1. што або з інфінітыў Прыступіць да якога-н. дзеяння, узяцца за якую-н. справу. Пачаць будаўніцтва дома. ▪ Бабка падперла рукамі шчокі і пачала смяяцца. Колас. Пчолкі выпаўзлі з калоды, Пачалі збіраць мядок. Чарот. Незнаёмы перапытаў, пэўна, толькі дзеля таго, каб пачаць размову. Ляўданскі. // Адкрыць (пра сход, пасяджэнне і пад.). Алесь пастараўся не заўважыць .. [Сабастыяна] і пачаў сход. Чорны. // без дапаўнення Прыступіць да размовы, гутаркі, спеву. — У мяне быў таксама сынок, — пачала, памаўчаўшы, старая. — Таксама добрае сэрца. Брыль.
    2. з інфінітыў Праявіць першыя прыкметы якога-н. дзеяння або стану. Лякарства пачало патроху дзейнічаць. Брыль. Далі пачалі мутнець і злівацца з сінню. Бядуля. [Казік] пачаў сагравацца і заснуў, як забіты. Чарнышэвіч. // Пачацца (пра з'явы прыроды). Пачаў падаць снег, густы, спорны. М. Ткачоў. Маланка пачне толькі бліскаць, Здалёку грымоты чутны, — На хвалях, нібыта калыскі, Пустыя калыша чаўны. Кляўко. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Ноччу ішлі па бальшаку. А пачало днець, звярнулі на прасёлкі. Паўлаў. Мяне пачало хіліць на сон. Анісаў.
    3. што з каго-чаго. Заняцца кім-, чым-н. у першую чаргу. Саўка ідзе ў Вепры — з Вепраў пачне ён сваю работу. Колас. [Зося] пачала працоўнае жыццё з таго, што прапанавалі ёй у трэсце, — стала ўчотчыцай. Кавалёў.
    4. што. Прыступіць да выкарыстання, спажывання чаго-н.; распачаць. Пачаць новую буханку хлеба.
    •••
    Пачаць з азоў — пачаць з простага, з элементарнага.
    Пачаць здалёк (здалёку) — не адразу прыступіць да сутнасці размовы.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com