пляваць

тлумачэнне слова:

  пляваць, плюю, плюеш, плюе; плюём, плюяце; незакончанае трыванне
    1. Выкідваць, выдаляць з рота сліну, макроту і пад. Дубовік ведаў, што Доўнар ненавідзіць яго, таму і ішоў ззаду, каб не пападацца яму на вочы, а той штохвілінна азіраўся, зняважліва пляваў на снег і мармытаў нешта ўпаўголаса. Чарнышэвіч. [Стары] курыў і пляваў сабе пад ногі. Чорны.
    2. пераноснае значэнне; на каго-што. размоўнае слова Адносіцца да каго-, чаго-н. з пагардай, зусім не лічыцца з кім, чым-н. Наогул, як гэта можна пляваць на тое, што зрабіў рабочы чалавек! Шахавец. // інфінітыў пляваць у значэнне безасабовая форма Усё адно, усё роўна. — У-у, зараза! — прасіпеў Ягор услед Піню. — Што чалавек загінуў, яму пляваць. Каня шкадуе. Корбан.
    •••
    Пляваць у вочы — зневажаць каго-н.
    Пляваць у столь — нічога не рабіць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com