пранікнуць

тлумачэнне слова:

  пранікнуць, -ну, -неш, -не; закончанае трыванне
    1. Прайсці, трапіць куды-н. праз што-н. Вільгаць усё ж такі пранікла ў сярэдзіну гільзы, і лісцікі запісной кніжкі пасклейваліся, літары расплыліся. Зуб. Прамень сонца пранік у вагон. Васілевіч. // Прабрацца, пралезці, пракрасціся куды-н. Жэрдкай мы ўдвух падсадзілі свайго сябра ўгару, той праз ніжняе акно пранік у вятрак і апусціў уніз крыло. Аўрамчык. Пранікнуць у гэтую кватэру было немагчыма, бо каля пад'езда ўдзень і ўначы стаяла паліцэйская варта. Машара. // пераноснае значэнне Запасці, пракрасціся (у душу, сэрца, думкі і інш.). Словы праніклі ў душу. ▪ Моўчкі ўскінула вочы, І замёр я на міг: Сумны позірк дзявочы Мне ў сэрца пранік. Гілевіч.
    2. Пераадольваючы цяжкасці, прайсці, дабрацца куды-н. Пранікнуць у глыбіню пустыні. Пранікнуць у космас.
    3. Стаць вядомым ці даступным многім; распаўсюдзіцца. Ідэі камунізма праніклі ў масы.
    4. пераноснае значэнне Зразумець сэнс, сутнасць чаго-н., разабрацца ў чым-н. Пранікнуць у псіхалогію чалавека. ▪ Мастак, які свядома імкнецца пранікнуць у дыялектыку і логіку сапраўдных фактаў, мае магчымасць найбольш поўна і глыбока раскрыць сутнасць жыццёвых з'яў. «Маладосць».



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com