праплыць

тлумачэнне слова:

  праплысці і праплыць, -плыву, -плывеш, -плыве; -плывём, -плывяце; прошлы час праплыў, -плыла, -плыло; загадны лад праплыві; закончанае трыванне
    1. Перамясціцца ўперад плывучы. Праплысці да сярэдзіны ракі. ▪ Усё разлічана ў .. [плыўцу], каб праплысці як мага далей. Паслядовіч. // што. Плывучы, пераадолець якую-н. адлегласць. Праплысці пяцьсот метраў. ▪ Невядома, ці здолелі б хлопцы праплысці такую адлегласць у адзежы, у сцюдзёнай вадзе, каб гэта была рака ці возера. Маўр.
    2. што і без дапаўнення Плывучы, мінуць што-н. Праплысці буёк.
    3. Плаўна, павольна праляцець. Над узбярэжжам паволі праплыў у паветры дзяжурны дырыжабль. Лынькоў. // размоўнае слова Плаўна прайсці, праехаць. Камбайн, як карабель, праплыў па ўзгорку, павярнуўся і пайшоў назад. Шамякін.
    4. пераноснае значэнне Прайсці, пранесціся ў свядомасці, ідучы адно за другім (пра думкі, успаміны і пад.). І перад лордам усталі далёкія гады, адна за другой праплылі ў памяці незабыўныя падзеі. Лынькоў. «Учора недалёка адсюль партызаны вялі бой», — праплыла думка. Новікаў.
    5. пераноснае значэнне Мінуць, прайсці (пра час). І так дні за днямі жыццё праплыло. Танк.
    6. пераноснае значэнне Пранесціся, распаўсюдзіцца. Крылом баявым партызанская слава Над краем радзімым маім праплыла. Астрэйка.
    7. Плысці некаторы час. Праплысці паўгадзіны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com