прасіцца

тлумачэнне слова:

  прасіцца, прашуся, просішся, просіцца; незакончанае трыванне
    1. Прасіць аб дазволе зрабіць што-н. (увайсці, адправіцца куды-н. і пад.). У будку, да цяпла, прасіўся чалавек. Навуменка. Людзі пачалі прасіцца ісці на заданне, хоць назначаны адпачынак яшчэ не скончыўся. Шамякін. // Выказаць жаданне адправіць натуральную патрэбу (пра дзяцей, жывёл).
    2. Прасіць, каб прынялі ці залічылі куды-н. Прасіцца на фронт.
    3. размоўнае слова Прасіць прабачэння, спагады, дапамогі і пад. — Ратуй мяне, чалавеча! — просіцца ў.. [дзеда] паляўнічы. Якімовіч. — Ну што вам значыць, — прасілася Лёдзя, гулліва пабліскваючы вачыма і верачы ў поспех. Карпаў.
    •••
    Просіцца на язык — вельмі хочацца сказаць. Многа крыўдных, балючых для .. [Веры] слоў прасілася на язык, але .. [Мікалай] змоўчаў. Дамашэвіч.
    У рукі просіцца — пра тое, што лёгка, без цяжкасцей дастаецца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com