прасіць

тлумачэнне слова:

  прасіць, прашу, просіш, просіць; незакончанае трыванне
    1. каго-чаго, аб кім-чым і з інфінітыў Звяртацца з просьбай да каго-н., дабівацца чаго-н. у каго-н. Прасіць дапамогі. Прасіць прабачэння. ▪ Сёння людзі падраздзялення .. просяць аб прысваенні іхняй заставе імені «Васемнаццаці паўшых герояў». Брыль. — Паночку... паночку міленькі, не чапай мяне! — прасіла-маліла дзяўчына. Бядуля. // Прапаноўваць што-н. рабіць. Прасіць, каб захоўвалі цішыню. Прашу заняць свае месцы.
    2. што. Назначаць цану. Прасіць пяць тысяч за хату.
    3. за каго-што. размоўнае слова Клапаціцца аб кім-н., заступацца за каго-н. Прасіць за таварыша.
    4. каго і без дапаўнення Запрашаць, зваць. — Хлеб ды соль вам, — сказаў .. [Пракоп]. — Просім за стол, — адказаў бацька. Сабаленка. — Тады паглядзім зблізку, што гэта за народ, — сказаў гаспадар і загадаў слузе: прасі! Маўр.
    5. што і без дапаўнення размоўнае слова Жабраваць. Калі старац аднойчы спыніўся пад акном, пачаў спяваць і прасіць міласціну, гаспадыня сказала рыжаму: «Вынесі яму чаго-небудзь». Кудраўцаў.
    •••
    Богам прашу — вельмі моцна прашу.
    Есці не просіць — пра тое, што набыта, прыгатавана ў запас.
    Есці просяць (боты, чаравікі і пад.) — пра дзіравы, паношаны абутак.
    Міласці просім — ветлівае запрашэнне зрабіць што-н.
    Прасіць бізуна — сваімі ўчынкамі, паводзінамі заслугоўваць кары.
    Прасіць ласкі — прасіць чыёй-н. дапамогі або міласці.
    Прашу прабачэння — прабач(це).
    Просам прасіць — вельмі шчыра і настойліва прасіць, маліць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com