пратрымацца

тлумачэнне слова:

  пратрымацца, -аюся, -аешся, -аецца; закончанае трыванне
    1. Прабыць які-н. час, трымаючыся за што-н. Пратрымацца за поручні.
    2. Захавацца, не змяніцца на працягу якога-н. часу. Вось пратрымалася сухмень дзён дзесяць, і лісце на бярозцы пачало жаўцець. Гаўрылкін.
    3. Не адступіць, не здацца, утрымаць пазіцыі на працягу якога-н. часу. Пратрымацца на ўмацаванай пазіцыі. ▪ Злучэнне пратрымалася да прыцемак. М. Ткачоў.
    4. Вытрымаць, устаяць (перад якімі-н. цяжкасцямі) на працягу якога-н. часу, да якога-н. тэрміну. «Яшчэ, яшчэ пратрымацца!» — загадала сама сабе дзяўчынка і чакала, калі ёй стане цёпла. Бураўкін. // размоўнае слова Пражыць. — Жыццё цяпер не тое, дый ты яшчэ, можа, не адзін год пратрымаешся, калі даглядаць. Лупсякоў. Мушу я цяпер прызнацца, Што хацеў бы пратрымацца 1 яшчэ гадоў дзесятак Ці другі, на добры лад. Гілевіч. // Прабыць дзе-н., захаваць за сабой месца на працягу якога-н. часу. Загады, якія .. [Глушко] аддае, правільныя, бо калі б было інакш, то на пасадзе майстра ён не пратрымаўся б і дня. Навуменка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com