працерці

тлумачэнне слова:

  працерці, пратру, пратрэш, пратрэ; пратром, пратраце; прошлы час працёр, -церла; загадны лад пратры; закончанае трыванне, што.
    1. Тручы, зрабіць дзірку. Працерці паперу гумкай. Працерці падэшвы ботаў.
    2. Выціраючы, зрабіць чыстым. Макар працёр спацелую шыбу далон[ню] і прыпаў да рамы. Дуброўскі. Сямён Львовіч зняў акуляры, працёр шкельцы крысом белага халата. Кавалёў.
    3. Расціраючы, прапусціць праз рэшата, сіта і пад. Працерці ягады праз сіта.
    4. размоўнае слова Пракласці (дарогу, сцежку). Яшчэ не працерлі саньмі дарогі — замецена была вуліца ў Вязавічах. Калюга. Яны працерлі нагамі вузенькія доўгія сцежкі на лёдзе і коўзаліся. Колас.
    5. Церці некаторы час. Працерці лён цэлы дзень.
    •••
    Працерці вочы — а) прачнуцца; б) апамятацца (ад чаго-н. нечаканага).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com