працэнт

тлумачэнне слова:

  працэнт, -а, месны склон -нце, мужчынскі род
    1. Сотая доля ліку, які прымаецца за цэлае, за адзінку (абазначаецца знакам %). // Колькасць, якая вымяраецца ў сотых долях чаго-н., прынятага за адзінку. Выканаць план на сто пяць працэнтаў.
    2. Даход, які атрымліваецца на кожныя сто рублёў (ці сто іншых грашовых адзінак) капіталу. Працэнт прыбыткаў.
    3. Плата, якая атрымліваецца крэдыторам ад даўжніка за карыстанне пазычанымі грашамі. З гэтага гоману выплыў Рыгораў жарт, пасланы да гаспадыні: — Папрашу ваш доўг з працэнтам. Гартны.
    4. Узнагарода, якая вылічваецца ў залежнасці ад абароту, даходу. Сам Стась атрымлівае ўсяго тры рублі ў месяц ды невялікі працэнт ад продажу газет, але ён любіць беларускую газету, спачувае і спрыяе ёй, як можа. Колас.
    •••
    На (усе) сто працэнтаў — поўнасцю.
      [Ад лац. pro centum — за сто.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com