прачасаць

тлумачэнне слова:

  прачасаць1, -чашу, -чэшаш, -чэша; закончанае трыванне, што.
    1. Апрацаваць валакно часаннем. Прачасаць лён.
    2. пераноснае значэнне Пільна агледзець ці абстраляць якую-н. мясцовасць, ловячы каго-н., шукаючы чаго-н. Калі Радзівіл акрыяў, дык загадаў прачасаць усе лясы, аколіцы, каб знайсці бунтара Саўку Траяна. Гурскі. Ноччу пры святле ракет гітлераўцы яшчэ раз прачасалі ўчастак паўднёвых варот, але, як і першы раз, нічога не выявілі. Лупсякоў.
    3. і без дапаўнення Часаць1 некаторы час. Прачасаць лён цэлы тыдзень.
  прачасаць2, -чашу, -чэшаш, -чэша; закончанае трыванне, што.
    1. спецыяльны тэрмін Зрабіць, выраўняць што-н. часаннем2. Аляксей узяў з рук маладога цесляра сякеру. Прачасаў метры два з аднаго боку і адагнуўся. Пальчэўскі.
    2. і без дапаўнення Часаць2 некаторы час. Прачасаць увесь дзень.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com