прачытаць

тлумачэнне слова:

  прачытаць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне, што.
    1. і без дапаўнення Успрыняць што-н. напісанае ці надрукаванае (сам сабе ці вымаўляючы ўголас). Прачытаць партытуру оперы. ▪ Надпіс быў відаць, але зарос мохам, і прачытаць яго было немагчыма. Чарнышэвіч. — А просты аловак заўсёды пакідае чысты след, можна прачытаць. Новікаў. // Зразумець, расшыфраваць якія-н. знакі, абазначэнні і пад. Прачытаць кардыяграму. ▪ Рэкі, балоты, азёры, састаў лесу і вышыня дрэў — усё заўважае зоркі аб'ектыў, а спецыяльныя прылады дапамагаюць потым прачытаць, расшыфраваць фотаздымкі. Гавеман. // Чытаючы, пазнаёміцца са зместам (артыкула, кнігі і пад.). Прачытаць артыкул. ▪ Маша аддала пісьмо Максіму і папрасіла прачытаць. Мележ. Лясніцкі прачытаў данясенне. Шамякін. Лідзія Пятроўна, настаўніца, прачытала ў газеце, што тут адкрываецца школа, у якой будуць вучыць друкаваць кніжкі. Брыль.
    2. пераноснае значэнне Па якіх-н. знешніх прыкметах, праяўленнях убачыць, зразумець (чые-н. унутраныя перажыванні, думкі, жаданні і пад.). Пятро не зводзіў вачэй з Галіны, стараючыся прачытаць на жаночым твары прысуд свайму рашэнню. Шахавец. Мікалай прачытаў у вачах камісара трывогу. Шамякін.
    3. Прадэкламаваць. Прачытаць верш. Прачытаць урывак з паэмы.
    4. Сказаць з мэтай павучання, настаўлення. Прачытаць натацыю. ▪ Спачатку ён заедзе да Сяргеева, які, зразумела, прачытае Валодзю мараль. Федасеенка.
    5. Расказаць, перадаць вусна слухачам што-н. Прачытаць даклад аб міжнародным становішчы. Прачытаць курс беларускай літаратуры. ▪ Лекцыю пра калгасы прачытаў студэнт Федасенка. Скрыган.
    6. і без дапаўнення Чытаць некаторы час. Прачытаць усю ноч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com