прашумець

тлумачэнне слова:

  прашумець, -млю, -міш, -міць; закончанае трыванне
    1. Шумець некаторы час. Прашумеў вецярок Па кустах лазняку — І іскрыцца-гарыць залатая рака. Журба. Прашумелі пад лёгкім парывам ветру вершаліны дрэў. Курто.
    2. пераноснае значэнне размоўнае слова Зрабіцца вядомым, звярнуць на сябе ўвагу. Кніга прашумела далёка га межамі рэспублікі.
    3. Прайсці, праехаць, праляцець з шумам. Далёкім гулам прашуміць экспрэс, І рэха ў лёгкіх хвалях аддаецца. Гаўрусёў. Ачысцілася ад снегу зямля, прашумелі ручаі і рэкі ды ізноў увайшлі ў свае берагі. Колас. // пераноснае значэнне Бурна, непрыкметна прайсці, праляцець, мінуць. Прайшла маладосць вадаспадам гарачым, Гады прашумелі нястрымным абвалам. Панчанка. Стала дзіўна, што гады так шпарка Прашумелі, бы ўвосень лісты. Жылка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com