проба

тлумачэнне слова:

  проба, -ы, жаночы род
    1. Дзеянне паводле дзеяслоў прабаваць, пробаваць (у 1 знач.).
    2. Невялікая частка чаго-н., узятая для праверкі, вызначэння якасці. Узяць пробу. ▪ Захапіўшы з сабой кірку, компас, ручны бур для даследавання выхадаў нафты, скрынку для проб розных парод і, вядома, карту Гаўрынава, падарожнікі выйшлі з двара. Гамолка. Пасля кожнай варкі ў лабараторыю ідзе проба. Прадукцыю правяраюць на ўтрыманне цукру, тлушчу, сухіх рэчываў. «Беларусь».
    3. Колькасць вагавых частак высакароднага метаду, якая змяшчаецца ў пэўнай колькасці вагавых долей сплаву, а таксама кляймо, якое абазначае гэту колькасць, на вырабах з высакароднага металу. Вызначыць пробу плаціны. Золата 958 пробы.
    4. Выпрабаванне. Проба агнём.
    •••
    Высокай (вышэйшай) пробы — вельмі высокай якасці, кваліфікацыі і г. д.
    На пробу (узяць, даць) — для праверкі, ацэнкі і г. д.
    Нізкай пробы — вельмі нізкай якасці, уласцівасці і г. д.
    Проба пяра — пра першы літаратурны твор. Да гэтага часу [вучобы ў Койданаўскім вучылішчы] адносіцца і мая першая проба пяра. Крапіва.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com