прыбіцца

тлумачэнне слова:

  прыбіцца, -б'юся, -б'ешся, -б'ецца; -б'ёмся, -б'яцеся; закончанае трыванне
    1. Прымацавацца да чаго-н. шляхам прыбівання цвікамі.
    2. Прыгнуцца, прыціснуцца да зямлі (ветрам, дажджом і пад.). Пастрашыць, пырсне [дождж] раз ці два, Што не здаволіцца трава, Што не прыб'ецца нават пыл. Лужанін.
    3. Плывучы, прыстаць, наблізіцца да чаго-н., спыніцца каля чаго-н. Мы прыбіліся к берагу, і лодка пайшла шпарчэй. Масарэнка. // размоўнае слова Доўга ідучы, блукаючы, дабрацца, прыйсці куды-н. — [Алёшка] уцёк і адзін начаваў у лесе: заблудзіўся, і не мог вярнуцца назад. Раніцай прыбіўся да лесніка. Якімовіч. У эшалонах ехалі і так, .. як жабракі, па людзях карміліся, каб хаця як назад прыбіцца. Галавач.
    4. пераноснае значэнне Далучыцца, прыстаць да каго-, чаго-н. Полк ноччу знаўся, і яны прыбіліся да вайсковай часці. Навуменка. Праз некалькі дзён я прыбіўся да невялікай групы такіх жа, як сам, уцекачоў. Сачанка. У вайну прыбіўся ў нашу глухую тады вёску нейкі акружэнец з Волагды. Кулакоўскі. Прыбіўся [Іван Крот] да іх у атрад аднекуль з Хартыніцкіх хутароў. Місько.
    5. размоўнае слова Пабіцца; ударыцца. [Цясляр:] — Наша дзіця прыбілася, а яны тут пра нейкае чужое дабро. Чорны.
    6. абласное слова Падбіцца, натаміцца. За тыдзень баёў і беганіны ў лясах людзі надта прыбіліся, .., з'явіліся параненыя, траіх няслі з сабой на насілках. Быкаў.
    •••
    Прыбіцца да берага — тое, што і прыстаць да берага (глядзі прыстаць).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com