прывесці

тлумачэнне слова:

  прывесці, -вяду, -вядзеш, -вядзе; -вядзём, -ведзяце; прошлы час прывёў, -вяла, -вяло; загадны лад прывядзі; закончанае трыванне
    1. каго-што. Ведучы, памагаючы ісці, указваючы шлях, даставіць куды-н. Прывяла гусляра з яго ніўных сяліб Дворня князева ў хорам багаты. Купала. Раніцаю пасыльны штаба прывёў групу дзяўчат да зямлянкі камбрыга і загадаў чакаць. Шчарбатаў. Ніна Іванаўна, настаўніца, прывяла.. [новага вучня] у клас перад першым урокам. Арабей. // Кіруючы якім-н. рухомым прадметам, якім-н. сродкам перамяшчэння, даставіць куды-н., давесці куды-н. Прывесці машыну. ▪ У новым салдацкім шынялі, там-сям запэцканым машынным маслам у танку, які ён прывёў з Лепеля ў Гродна, Трахім ездзіў па вёсках. Корбан. — Марыся, — сказаў Дубіцкі, — прывядзі з каморы мой веласіпед. Чарнышэвіч.
    2. каго-што. Пралягаючы ў пэўным напрамку, паслужыць шляхам куды-н., даць магчымасць прыйсці куды-н. (пра дарогу, сцежку, след і пад.). [Алесь] выбраў лыжню наўздагад. Праз хвілін дваццаць яна прывяла да невялічкай палянкі на ўзгорку. Шыцік. Саша і Данік дабеглі да пясчанага берага, куды прывялі сляды. Шамякін.
    3. пераноснае значэнне; каго-што. Стаць прычынай, повадам для прыезду, прыходу куды-н. — Трэба будзе сказаць, што вас сюды [у дэпо] прывяло, як вы думаеце працаваць? Гурскі. Я сеў, адразу растлумачыў, што прывяло мяне сюды, хто параіў кватэру. Ваданосаў. // Схіліць, давесці да якога-н. вываду, рашэння і пад. Прывесці да заключэння. ▪ Велізарны жыццёвы вопыт, цяжкія нягоды, перажытыя ў час вайны, прывялі Янку Маўра да.. думкі пра тое, што шчасце — у жыцці, барацьбе, працы. Кучар.
    4. пераноснае значэнне; каго-што і без дапаўнення Давесці да якога-н. выніку, выклікаць што-н., паслужыць прычынай чаго-н. Прывесці краіну да перамогі. ▪ — Марына тут ні пры чым, Міхаль Пятровіч, — спакойна адказаў Собіч.. — Але ж гэта можа прывесці да вялікіх непрыемнасцей і для яе і для нас... Скрыган.
    5. каго-што. Давесці да якога-н. стану, падаць які-н. выгляд. Прывесці ў рух. Прывесці веды ў сістэму. ▪ [Грабок:] — Дапамажы нашым кавалям інвентар у спраўнасць прывесці, да вясны падрыхтавацца. Краўчанка. Каб падрыхтавацца, прывесці сябе ў адпаведны выгляд, я прыйшоў з работы нават трошкі раней. Ракітны. // Прымусіць перажыць якія-н. пачуцці, стан і пад. Прывесці гледачоў у здзіўленне. Прывесці ў захапленне. ▪ Чаму іменна гэтая жанчына прыводзіць мяне ў такі ганебны страх, чаму ад позірку яе чорных праніклівых вачэй у мяне ўсё нямее і я губляю раўнавагу. Рамановіч. Упартасць Петруся прывяла Алёну ў замяшанне. Мележ.
    6. каго. размоўнае слова Даць жыццё каму-н., нарадзіць (пра жывёлу). Перадавалі [па радыё] нават аб тым, што карова «Елка» прывяла двух бычкоў. Шамякін. [Назар:] — Гэта доечы сучка мая прывяла трое шчанят. Сачанка. // размоўнае слова Нарадзіць. У той дзень стала вядома на ўсім двары, што ў «прыбудоўцы абарваная дзеўка прывяла дзіця і яно крыху неданошанае». Чорны.
    7. што. Паведаміць што-н. для падмацавання свайго меркавання, спаслацца на каго-, што-н.; працытаваць. Прывесці прыклад. Прывесці выказванне вучонага. ▪ — Прывяду па памяці хоць пару лічбаў і фактаў у адказ на вашы сцвярджэння.. Марціновіч. — Ногі — дугі. Значыцца — кавалерыст, — прыводзіць .. [цесць] пераканаўчы доказ свайго кавалерыйскага мінулага. Хомчанка.
    •••
    Прывесці да агульнага назоўніка — ураўнаваць рад прадметаў або з'яў, зрабіць іх падобнымі ў якіх-н. адносінах.
    Прывесці да ладу — тое, што і давесці да ладу (глядзі давесці).
    Прывесці да парадку каго — прымусіць весці сябе належным чынам.
    Прывесці ў выкананне (прыгавор, рашэнне і пад.) — выканаць, здзейсніць.
    Прывесці ў сябе (да памяці) — а) вывесці са стану непрытомнасці; б) вывесці са стану разгубленасць задуменнасці і пад. Гром апладысментаў прывёў.. [Любу] у сябе. Васілевіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com