прыгарнуць

тлумачэнне слова:

  прыгарнуць, -гарну, -горнеш, -горне; закончанае трыванне
    1. што. Прыгрэбці, наблізіць да чаго-н., сабраць каля чаго-н. Прыгарнуць жар у печы да чыгуноў. ▪ А яны [дружбакі] ляжаць маўкліва, Быццам моцным сном заснулі, І зямлю з травою разам Пад галовы прыгарнулі. Калачынскі. // чым. Прыкрыць, прысылаць чым-н. Прыгарнуць зямлёй карэнне. ▪ Сцёпка разварушыў вогнішча і прыгарнуў бульбу вуголлем. П. Ткачоў.
    2. каго. З ласкаю, пяшчотаю прытуліць да сябе. Дубіцкі адной рукой прыгарнуў .. [жонку] да сябе, другой гладзіў яе валасы. Чарнышэвіч. Сарамліва .. [Марына] падышла да бацькі, і ён, прыгнуўшыся, прыгарнуў яе да сваіх грудзей. Чорны. Ніна смяецца. А мне так хочацца ўзяць яе на рукі, прыгарнуць, сказаць: «Ах, як добра, што ты будзеш жыць!..» Брыль. // пераноснае значэнне Аднесціся да каго-н. добразычліва, спагадліва. — Для каго ж мы .. [Полю] гадавалі? Падабралі, прыгарнулі, прынялі ў сям'ю, як родную. Арочка. Можа, яшчэ хто з іх [суседзяў] прыйдзе дамоў, Каб паглядзець на прасторы палёў,.. Каб запытаць у сваіх у сірот, Як прытуліў, прыгарнуў іх народ. Танк. // пераноснае значэнне Прыблізіць, далучыць да сябе. Новага чалавека ў звяне стараліся прыгарнуць к сабе, спагадліва вучылі кожнай дробязі ў працы. Ермаловіч.
    3. пераноснае значэнне; што. размоўнае слова Завалодаць чым-н., прысвоіць. — Канешне, мала табе — ты яшчэ і Едкавага [дабра] прыгарнуў! Скрыган. Ці тыя людзі ўсе паснулі, Якім зямелька трэба пільна?.. Ой, каб яна была прыхільна, Яе б даўно ўжо прыгарнулі. Колас.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com