прыгнечаны

тлумачэнне слова:

  прыгнечаны, -ая, -ае.
    1. дзеепрыметнік залежны стан прошлы час ад прыгнесці.
    2. у значэнне прыметнік Які церпіць прыгнёт, уціск, эксплуатуецца. Расцвіўшай грэчкай пахне родны край, у час майго маленства і юнацтва — прыгнечанае, бунтарнае Наднямонне. Брыль. / у значэнне назоўнік прыгнечаны, -ага, мужчынскі род Змагацца за волю вядзі [песня] ўсіх бяздольных, Мільёны прыгнечаных і беспрацоўных, Мільёны рабочых, сялян, паднявольных. Танк. // Які церпіць прыніжэнні, здзекі; пакрыўджаны, няшчасны. [Паўлу Паўлавічу] да слёз стала шкада сябе, бездапаможнага, прыгнечанага, і жыццё ўласнае здалося яшчэ больш недарэчным і немагчымым. Шамякін.
    3. пераноснае значэнне; у значэнне прыметнік Цяжкі, змрочны (пра стан, настрой). Нелады і непрыемнасці не аднойчы выклікалі ў Паходні прыгнечаны настрой, нездаволенасць. Хадкевіч.
    4. пераноснае значэнне; у значэнне прыметнік Якога штосьці гняце; моцна засмучаны, занепакоены чым-н. [Андрэй] пайшоў дадому прыгнечаны. «Чаму Каця нічога не сказала.., што сёння раніцай пойдзе дадому? Што пра яе ведае Стэфа, чаму не дагаворвае?..» Чарнышэвіч. Кожны раз [Віця] прыходзіла з бальніцы прыгнечаная, са слязьмі... Новікаў. // Які выяўляе цяжкі, змрочны стан, настрой. Усе мелі прыгнечаны выгляд, былі пахмурымі, злёгку ўздрыгвалі ад перадранішняга халадку. М. Ткачоў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com