прыгода

тлумачэнне слова:

  прыгода1, -ы, ДМ -дзе, жаночы род
    1. Нечаканы выпадак. Гэта былі звычайныя апавяданні пасажыраў аб прыгодах, якія давялося перажыць ім. Васілёнак. Амаль без асаблівых прыгод дабраліся .. [дзед і Міколка] да горада. Лынькоў. // (са словамі «злая», «ліхая» і пад.). Нежаданая, непрыемная, небяспечная для каго-н. падзея. Гора-ліха па лесе брыло у нядобрай прыгодзе: Моцна дроздзіку нехта крыло Пакалечыў, пашкодзіў. Колас.
    2. звычайна множны лік (прыгоды, -год). Учынкі, здарэнні, звычайна цікавыя, незвычайныя або рызыкоўныя. Самай любімай спадарожніцай ва ўсіх Алёшкавых паходах ды прыгодах была яго маленькая рагатка. Якімовіч. Апанаваны пчоламі, .. [Мішка] кінуўся бегчы ў рэчку і толькі там пазбавіўся ад іх нападу, крыху ачухаўся ад сваіх злачынных прыгод. Лынькоў. — Яшчэ ў школе мы марылі аб незвычайных прыгодах, аб подзвігах. Няхай.
    3. Тое, што парушае звычайны парадак чаго-н. — Будзе нейкая прыгода, Ходу, хлопча, падбаўляй, — Ці не пройдзе дождж, глядзі ты: Млявасць чуецца, цяжар. Колас. А на рэчцы на Арэсе Сталася прыгода: Ідзе наступ на балота З поўначы, з усхода. Купала.
  прыгода2, -ы, ДМ -дзе, мужчынскі род
    устарэлае слова, устарэлы выраз У выразе: быць (стаць) у прыгодзе — згадзіцца, спатрэбіцца. [Таццяна] яшчэ будзе сёння ў прыгодзе, хай .. [Зелянюк] будзе спакойны аб ёй, яна яшчэ пакажа сваё! Зарэцкі. [Жучок:] — Я табе, як бяда будзе, у прыгодзе стану. Якімовіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com