прыдаць

тлумачэнне слова:

  прыдаць, -дам, -дасі, -дасць, -дадзім, -дасца, -дадуць; прошлы час прыдаў, -дала, -дало; загадны лад прыдай; закончанае трыванне
    1. каго-што. Дадаць да чаго-н. дадаткова, звыш чаго-н. У дапамогу танкістам [Сцяпан Фёдаравіч] прыдаў аўтаматчыкаў. Мележ. // што і чаго. Узмацніць, павялічыць у кім-н. якую-н. якасць, уласцівасць і пад. Свежая асенняя раніца прыдала бадзёрасці. Пальчэўскі. Малю й гукаю У няўхільную сінь: — З тугой адчаю Мяне не пакінь! У баі жыццёвым Адвагі прыдай, Надзеі словам Мяне прывітай. Жылка.
    2. што. Надаць якую-н. якасць, уласцівасць, стан чаму-н. На чале груп стаялі спрактыкаваныя ў ваенных справах людзі. Яны стараліся прыдаць сваім падначаленым выпраўку і ваенны выгляд. Колас. Поўзаючы па пярыне, Юля спрабавала прыдаць ёй пышнасць. Гарбук.
    3. што. Прыпісаць, надаць каму-, чаму-н. якое-н. значэнне, каштоўнасць і пад.; укласці які-н. сэнс у што-н. Прыдаць значэнне. Не прыдаць увагі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com