прыйсці

тлумачэнне слова:

  прыйсці, прыйду, прыйдзеш, прыйдзе; прошлы час прыйшоў, -шла, -шло; закончанае трыванне
    1. Ідучы, накіроўваючыся куды-н., дасягнуць якога-н. месца; прыбыць куды-н. (пра людзей, жывёл і сродкі перамяшчэння). Прыйсці дадому. Атамаход прыйшоў з рэйса. ▪ Неяк .. на лузе з'явілася маці. Дзед аж устрывожыўся: чаго гэта яна па такой далі сюды прыйшла? Даніленка. «Кацюша» — так ахрысцілі .. гарматку — прыйшла на самую плошчу, амаль пад вокны казармаў. Брыль. Прыйшоў на паўстанак Выжары Таварны з далёкага рэйсу. Калачынскі. // З'явіцца куды-н. з якой-н. мэтай, для чаго-н. Прыспела патрэба пагаварыць аб ёй з жывым чалавекам, з такім, хто зразумеў бы яго і прыйшоў бы яму на дапамогу. Колас. — Дык, значыцца, ты — пан Даніла Малец, — засмяяўся настаўнік. — Ты таксама прыйдзеш вучыцца? Брыль. — Я яшчэ .. у суботу мерыўся прыйсці к табе ў сваты, але адлажыў на нейкі час... Гартны. // Паступіць куды-н. [Хлопец] прыйшоў у інстытут, відаць, адразу са школьнай лаўкі. Хадкевіч. Яны і на фабрыку прыйшлі з аднаго і таго ж мястэчка, жылі ў горадзе ў адным доме. Лынькоў. // Вярнуцца адкуль-н. Прыйсці з вайны. Прыйсці дадому з арміі. ▪ [Жанчына] прыйшла дадому з астрога зусім хворая. Чорны. Ды другім чалавекам прыйшоў да нас Сымон Мігай. Не пазнаць у ім былога гуллівага, гарэзлівага завадатара. Шынклер.
    2. Быць дастаўленым да месца прызначэння (пра што-н. адпраўленае, пасланае). Пасылка прыйшла. ▪ Ліст з фронта чыталі ўсім калгасам. Прыйшоў ён так неспадзявана скора. Васілевіч. — Цяпер толькі чакаць, пакуль папера прыйдзе аб нашым тутэйшым падданстве, — задуменна сказаў .. [Гушка]. Чорны. // Дайсці да каго-н. (пра чутку, погаласку). Калі прыйшла чутка аб паяўленні польскіх легіянераў, людзі затрывожыліся. Колас. Вестка — унук нарадзіўся — прыйшла. От жа сэрца і рвецца: Як там? Што там у іх? Каб магла, Паляцела б, здаецца... Гілевіч.
    3. Наступіць, настаць (пра час, надзею і пад.). Прыйшла пара. Прыйшоў час. ▪ Вясна, вясна Жаданая! Ты прыйдзеш зноў, Ты вернешся. Колас. Хадзілі чуткі, што скора прыйдзе свабода і буржуям будзе канец. Лынькоў. [Казік] не хацеў верыць, што яго жыццю прыйшоў канец. Чарнышэвіч.
    4. Узнікнуць, з'явіцца. Слава прыйшла. ▪ — Думка мне прыйшла: хачу выбраць у маёнтку месца пад пасеку. Прокша. Само сабой прыйшло жаданне паказаць сябе ў гэтую хвіліну з найлепшага боку. Шамякін. На другім годзе вучобы [да Міколы] прыйшло каханне. Навуменка. Дасць бог, на папраўку пойдзе, тады апетыт прыйдзе. Васілевіч. // Здарыцца з кім-н., напаткаць каго-н.; з'явіцца ў каго-н. Прыйшла бяда. ▪ Вось яно і прыйшло, нарэшце, шчасце: мірная праца, каханне, сям'я. Брыль. У арміі да .. [Андрэя] прыйшла сапраўдная сталасць. Шахавец.
    5. Дайсці да якога-н. стану, апынуцца ў якім-н. становішчы. Прыйсці ў заняпад. Прыйсці ў нягоднасць. Прыйсці ў норму. ▪ Высокая, сухарлявая кабеціна чарнявага воласу — яна была тут старожкаю — прыйшла ў незвычайны рух. Колас. // Прасякнуцца, прапікнуцца якім-н. пачуццём. Прыйсці ў захапленне. ▪ Я ўжо прыйшла ў адчай і не ведала, што мне рабіць, калі ваш раптоўны прыход на вакзал змяніў становішча. Рамановіч.
    6. да чаго. Дасягнуць чаго-н. шляхам якіх-н. дзеянняў, намаганняў. Прыйсці да згоды. Прыйсці да ладу. ▪ Міцкевіч і яго паплечнікі паступова прыйшлі да вываду, што адной асветай народнага жыцця не палепшыш. Мальдзіс. Калі дзед перадумаў усе гэтыя думкі, то ён прыйшоў да заключэння, што і ў яго, і ў Букрэя рукі развязаны. Колас. Увесь народ, увесь сусвет да панавання самі прыйдуць. Дубоўка.
    •••
    Канцы прыйшлі глядзі канец.
    Прыйсці да памяці — а) апрытомнець. Сагрэўся Папас каля агню на воўчай скуры пад Нупрэевым кажухом і прыйшоў да памяці. Колас; б) апамятацца, заспакоіцца. Памыўшыся халоднаю вадой, .. [Лабановіч] крыху асвяжыўся і прыйшоў да памяці. Колас.
    Прыйсці на думку — узнікнуць, з'явіцца ў думках у каго-н.
    Прыйсці на (у) памяць — успомніцца.
    Прыйсці свечкі тушыць — прыйсці, з'явіцца к самаму канцу чаго-н.
    Прыйсці ў галаву — з'явіцца, узнікнуць (пра план, намер і пад.).
    Прыйсці (увайсці) у норму — прыйсці да звычайнага, нармальнага стану.
    Прыйсці ў сябе — а) апрытомнець; б) апамятацца, заспакоіцца, уціхамірыцца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com