прыклад

тлумачэнне слова:

  пры́клад, -у, месны склон -дзе, мужчынскі род
    1. Учынак, паводзіны або з'ява, якая служыць узорам для каго-н. Прыклад жанчыны натхняе чырвонаармейцаў, і яны, бясстрашныя героі, смела ідуць за камандзірам у чорны халодны прастор. Барашка. На прыкладу дарослых .. [хлопцы] зграбалі сена у валы. Чарнышэвіч. // Той, хто можа быць узорам для іншых у сваіх дзеяннях, учынках. Марына — прыклад гаспадыні. Колас. Людзі казалі, што ў Антося дзеці — прыклад усяму сялу. Васілевіч. — А каму ж ехаць? — пытае .. [Кастусь]. Ехаць трэба актыву, які ва ўсім павінен быць прыкладам. Галавач.
    2. Яркі ўзор чаго-н. Прыклад мужнасці. Прыклад геройства. ▪ Дзед Міхалка і ўнук Грыша — Прыклад дружбы ў хаце. Колас.
    3. Канкрэтная з'ява, факт, які прыводзіцца для тлумачэння чаго-н., як доказ чаго-н. Ілюстраваць выступленне прыкладамі. ▪ Цімка цярпліва паўтараў, тлумачыў, прыводзіў прыклады. Карпаў. Лабановіч бярэ план. — Вось вам, грамадзяне, прыклад таго, як справядліва абышліся з вамі. Колас.
    4. Матэматычны выраз, які патрабуе рашэння. Рашаць арыфметычныя прыклады.
    •••
    Браць (узяць) прыклад глядзі браць.
    Не ў прыклад каму, чаму — у адрозненне ад каго-, чаго-н. Канькоў пазіраў на дзяцей і, шчыра кажучы, дзівіўся: не ў прыклад бацьку, яны былі чыстыя, прычасаныя. Асіпенка.
    Падаць прыклад глядзі падаць.
    Паказаць прыклад глядзі паказаць.
    Ставіць у прыклад глядзі ставіць.
  прыкла́д, -а і -у, месны склон -дзе, мужчынскі род
    1. -а. Расшыраная частка ружэйнага ложа, якая служыць для ўпору ў плячо пры стральбе. Каця прыціснула да пляча прыклад. Гулкі стрэл ускалыхнуў нагрэтае паветра. Хомчанка. Новыя дубовыя дзверы задрыжэлі пад ударамі нямецкіх прыкладаў, але не падаліся. Васілевіч.
    2. -у. Дадатковы дапаможны матэрыял (падшэўка, гузікі і пад.) для шыцця адзежы, абутку.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com