прыкласці

тлумачэнне слова:

  прыкласці, -кладу, -кладзеш, -кладзе; -кладзём, -кладзяце; загадны лад прыкладзі; закончанае трыванне, што.
    1. Пакласці на што-н., наблізіць да сутыкнення з чым-н. Маці прыклала да галавы дзеду намочаную халодную хустачку, і дзед паспакайнеў, пачаў дыхаць раўней. Хомчанка. [Майбарада] непрыкметна прыклаў палец да вуснаў, што значыла маўчы і згаджайся. Шамякін. Шашура прыклаў вуха да рэйкі — ці не ідзе поезд. Мележ. // Паклаўшы што-н. зверху, прыціснуць. Прыкласці сыр каменем. // чым. Пакрыць, абкласці чым-н. з мэтай лячэння. Прыклала да раны бабуля Гаючыя лекі з травы. Смагаровіч.
    2. Дадаць, далучыць да чаго-н. Прыкласці да заявы даведку з месца жыхарства. Прыкласці да дакументаў фотакартку. ▪ Запоўніць лепш анкету, Прыкласці біяграфію, Чым скласці кнігу гэту. Вітка. // размоўнае слова Прыдумаць, дадаць ад сябе (пры пераказе чаго-н.).
    3. Накіраваць дзеянне чаго-н. на што-н., выкарыстаць з якой-н. мэтай. Прыкласці ўсе намаганні. Прыкласці веды. ▪ — Старанна нам не пазычаць, абы знайшлося, дзе яго прыкласці, — адказаў Даніла. Пальчэўскі. Сходы на фронце заўсёды выклікалі ў Язэпа прыліў сіл, энергіі і празрыстую яснасць, як і куды прыкласці гэтую сілу. Асіпенка.
    •••
    Прыкласці рукі да каго-чаго — тое, што і прылажыць рукі да каго-чаго (глядзі прылажыць).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com