прыкласціся

тлумачэнне слова:

  прыкласціся, -кладуся, -кладзешся, -кладзецца; -кладзёмся, -кладзяцеся; закончанае трыванне
    1. Наблізіцца да сутыкнення чым-н. (вокам, тварам, рукой і пад.) да чаго-н. [Таццяна] падышла да акна, прахукала ў замёрзлай шыбе шчыліну, прыклалася да яе адным вокам. Шамякін. Ні шклянкі табе, ні кубка Ніхто тут не паднясе. І хлопцы ўдвух да дзюбкі Прыклаліся па чарзе. Нядзведскі.
    2. спецыяльны тэрмін Прыняць неабходнае для прыцэльвання становішча. Саша прыклаўся да кулямёта і выпусціў доўгую чаргу. Новікаў.
    3. да чаго. размоўнае слова Накіраваць сваё дзеянне, сілы на што-н. Добра прыкласціся да пілы. ▪ Толькі прыкладуся алоўкам да паперы: хрусь — зламаўся. Асіпенка.
    4. размоўнае слова Выпіць, з'есці чаго-н. Прыкласціся да каўбас. ▪ [Карэспандэнт:] — Дзякую, дзякую, Генадзь Іванавіч. Давайце спачатку зробім справу, а потым можна і да чаркі прыкласціся. Сабаленка. Лёнька кінуў круціцца на бервяне, сарамліва абцёр вусны і прыклаўся да вядра. Хадановіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com