прынесці

тлумачэнне слова:

  прынесці, -нясу, -нясеш, -нясе; -нясём, -несяце; прошлы час прынёс, -несла і -нясла, -несла і -нясло; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Несучы, даставіць куды-н. Прынеслі дроў, агню наклалі, У прыску бульбы напяклі. Колас. У давяршэнне роскашы, старая прынесла з прыпека .. гаршчок з соллю, зачэрпала жменю на стол, а гаршчок так і пакінула. Брыль. Бацька прынёс дахаты Новы буквар каляровы. Аўрамчык. // пераноснае значэнне Прыйшоўшы, з'явіўшыся, даставіць, унесці што-н. новае або паведаміць што-н. [Ліда] прынесла ў школу многа новага, свежага, цікавага, ажывіла пазакласную работу. Шамякін. Нават палонныя, і тыя прынеслі сюды сваю гаворку. Чорны. Вестку, балючую і страшную, нечакана прынёс Яўхім са слязінкай у вачах. Пестрак.
    2. Данесці, даставіць куды-н. цячэннем вады, ветрам. — І дрэва з зямлі не вырасце само, калі насеннейка не пасадзіш, або вецер яго не прынясе, не пасее. Чарнышэвіч. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне З вуліцы прынесла густы бензінавы гар з пылам. Пташнікаў.
    3. З'явіцца прычынай чаго-н.; выклікаць (як вынік). Прынесці карысць. Прынесці заспакаенне. ▪ Выдавецкая справа ў той час не толькі не прынесла беларускаму першадрукару прыбыткаў, а патрабавала шмат выдаткаў. С. Александровіч. — Не, сапраўды, — сказала адна з дзяўчат, — сваім пытаннем вы прынеслі нам вялікую прыемнасць. Хадкевіч.
    4. безасабовая форма і ў спалучэннях са словамі «бог», «чорт». размоўнае слова Пра нечаканы, непажаданы прыход каго-н. — А дзеверка, а родненькі, як жа бог цябе сюды прынёс? Сабаленка. Якраз жа і нампаліта прынесла, — нахмурыўся .. [Бабейка] і скамандаваў: — Бутэлькі і шклянкі, хлопцы, пад канапу і — ні гу-гу! Хадкевіч. — Каго там прынесла ў такую пару? Корзун.
    5. Са шматлікімі назоўнікамі ўтварае спалучэнні са значэннем якога-н. дзеяння, адпаведнага значэнню назоўніка. Прынесці клятву. Прынесці падзяку.
    •••
    Прынесці што на алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.) — тое, што і скласці на алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.) глядзі скласці.
    Прынесці ў ахвяру каго-што — ахвяраваць кім-, чым-н., адмовіцца ад каго-, чаго-н. на карысць каго-, чаго-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com