прынцып

тлумачэнне слова:

  прынцып, -у, мужчынскі род
    1. Асноўнае, зыходнае палажэнне якой-н. тэорыі, вучэння, навукі і пад. Прынцыпы знешняй палітыкі СССР. Прынцыпы пралетарскага інтэрнацыяналізму. Дэмакратычны прынцып кіраўніцтва. ▪ — Не турбуйцеся, — адказаў я. — Работа рэдакцыі абумоўлена святымі прынцыпамі нашага савецкага друку — выступаць толькі з праўдай. Ракітны. Змагаючыся за стварэнне масавай палітычнай арганізацыі, В. Тарашкевіч прызнае кіруючую ролю Кампартыі ў рэвалюцыйным руху і сам як камуніст умела і творча ажыццяўляе гэты прынцып. Палуян. // Асноўны закон якой-н. дакладнай навукі. Прынцып сусветнага прыцягнення.
    2. Унутранае перакананне ў чым-н., норма або правіла паводзін. Гаварыў [бацька] пра свае маладыя гады, выкладаючы мне пры гэтым некаторыя свае жыццёвыя прынцыпы. Таўлай. Назанскі ніколі не адступаўся ад свайго правіла — кожны дзень свежая кашуля. Гэта быў яго жалезны прынцып: у свежай кашулі, гаварыў ён, працуецца лепш. Гаўрылкін.
    3. Асноўная асаблівасць канструкцыі якога-н. механізма, прыбора. Гучнагаварыцель зроблены па прынцыпу тэлефона. ▪ [Мірон:] — Пастукаем аб камень, зробім насечкі, каб не слізгала. Так сказаць, па прынцыпу пілы. Маўр.
    •••
    У прынцыпе — у асноўным, у агульных рысах.
      [Ад лац. principium — пачатак, аснова.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com