прыпусціць

тлумачэнне слова:

  прыпусціць, -пушчу, -пусціш, -пусціць; закончанае трыванне
    1. каго-што. размоўнае слова Дазволіць наблізіцца, падпусціць да каго-, чаго-н. Я завёў свайго каня ў загародку, дзе раней стаяла Мальвіна, а Казікавага прыпусціў да кармушкі з сенам. Якімовіч. // Дазволіць зайсці, пусціць куды-н. папасвіцца; прыпасвіць (пра жывёлу). [Рыгор:] Вось народ! Вось заразы! Ну няхай жа б дзе з краю прыпусціў [каня], дык не — паўгоней збіў. Крапіва. // Дапусціць да кармлення малаком маці (пра жывёл). Прыпусціць цяля да каровы. // Дапусціць да злучкі. Прыпусціць жарабка да кабылы.
    2. што і чаго. Дадаць чаго-н. куды-н. Толькі ёсць і такія, што рады дачасна Для красы ў валасы прыпусціць серабро. Вітка. // Адпусціць, выпусціць што-н. затрыманае. Карова малака не прыпусціла.
    3. размоўнае слова Тое, што і прыпусціцца. Хлопец з апошніх аслабелых сіл прыпусціў па траве, за ім пакутна, але цярпліва трываючы стому і страх, бегла Джулія. Быкаў. На момант ён прыпыніўся, глянуў па баках і прыпусціў зноў. Шашкоў. Прыпусціць ён [дождж] — зямля цвіце, І грыб, і ягада расце. Лужанін.
    4. што. Прыладзіць, дапасаваць да чаго-н. Акрамя клёпак, сюды [для бочкі] яшчэ патрэбны дошкі на дно, абручы... Потым усё гэта трэба належным чынам прыпусціць, змайстраваць. Тады толькі вада не пацячэ. Кулакоўскі.
    5. што і без дапаўнення Пакінуць запас пры раскроі. Прыпусціць на швы.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com