апусціцца

тлумачэнне слова:

  апусціцца, апушчуся, апусцішся, апусціцца; закончанае трыванне
    1. на што і без дапаўнення Перамясціцца ніжэй, знізіцца. Ніжэй апусцілася асенняе сонца. Шамякін. Торбачка з кнігамі і сшыткамі апусцілася амаль на цяглі. Брыль. Непрагляднае неба, здаецца, апусцілася на стрэхі хат. Пестрак.
    2. на што і без дапаўнення Знізіўшыся, сесці на што-н. Пасля гадзіннага пералёту самалёт апусціўся на [адзін] з аэрадромаў горада. Лынькоў. Чапля апусцілася на вялікі сук каля гнязда. В. Вольскі.
    3. Сесці або легчы на што-н. Пярэднія байцы апусціліся на лёд і папаўзлі. Краўчанка. Анежка апусцілася на невялічкі курганок, навокал аброслы верасамі. Броўка. // Знізіцца, прыняўшы другую паставу. Апусціцца на калені.
    4. на што і без дапаўнення Наблізіўшыся да паверхні зямлі, ахінуць, ахутаць што-н. Вячэрні змрок ужо апусціўся на горад. Хадкевіч. [Дзяўчына:] — А прыходзь, як пацямнее, Як апусцяцца туманы на зямлю. Русак. На двор павольна апусціўся На лёгкіх крылах сон. Корбан.
    5. на (у) што. Сысці на ніжэйшае месца, на ніжэйшы паверх. Апусціцца ў вестыбюль.
    6. Паглыбіцца ў што-н., улезці ў сярэдзіну чаго-н.; паглыбіўшыся, дасягнуць дна. [Андрэй] набраў як мага больш паветра ў лёгкія і апусціўся на дно. Скрыпка. Каршун апусціўся ў ваду аж па самае бруха. В. Вольскі. [Якавенка] падняўся на вежу, апусціўся ў люк. Мележ.
    7. без дапаўнення Спусціўшыся, перагарадзіць доступ куды-н. Заслона апусцілася. Шлагбаум апусціўся. // Пахіліўшыся, звесіцца. Галава апусцілася. Апусцілася зламаная галінка.
    8. пераноснае значэнне; без дапаўнення Перастаць клапаціцца пра свой знешні выгляд. Пасля таго, як забралі бацьку, маці зусім апусцілася, ні сама не бралася за венік, ні Ліпачцы не загадвала. Сабаленка. // Дайсці да чаго-н. непрыстойнага, няўхвальнага. Апусціцца да пошласці.
    •••
    Апусціцца на дно — аказацца сярод падонкаў грамадства.
    Рукі апусціліся ў каго глядзі рука.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com