прыставіць

тлумачэнне слова:

  прыставіць, -стаўлю, -ставіш, -ставіць; закончанае трыванне
    1. што. Паставіць, прысунуць блізка да чаго-н. — Сядай тут, — сказала гаспадыня Ванюі прыставіла к ложку зэдлік. Кулакоўскі. Мы з Лёнем ўсталі, узялі яшчэ тры крэслы і прыставілі да свайго століка. Сабаленка.
    2. што. Прыхіліць да чаго-н.. прыперці. Міканор вынес з гумна загадзя падрыхтаваную лесвіцу. Прыставіў да страхі, на самы рог гумна. Мележ. [Люда і Аржанец] прыставілі веласіпеды да сцяны і ўжо ішлі сюды. Брыль. // Вельмі наблізіць, прыкласці да чаго-н. Клара прыставіла сціснутыя кулачкі да грудзей, і яе ўзбуджаны твар пачаў чырванець. Б. Стральцоў. Бацька прыставіў «буржую» рэвальвер да ілба. Лынькоў.
    3. што. Далучыць, дадаць што-н. новае да чаго-н., ужо зробленага; паставіць дадаткова. Алік затрымаў на .. [сказах] свой удумлівы пагляд, затым абмакнуў .. пяро і прыставіў яшчэ па клічніку. Кулакоўскі. — Патрэбен план?! А ўзяць жа скуль?.. — Прыставіў к лічбе справа нуль. Маеўскі. // Прыбудаваць. Увішныя цімкаўцы грукалі сякерамі, складаючы зруб. Яны далі пару новых вянцоў і прыставілі тры сценкі да сянец старой Фэлькавай хаты. С. Александровіч.
    4. каго-што. Прызначыць для нагляду, назірання, для аказання якіх-н. паслуг. Прыбавіць няньку. ▪ Сабралі мы гэтых паноў, сагналі ў адно месца, варту прыставілі. Якімовіч. Хлопцы замкнулі Клышэўскага ў свіран і прыставілі вартаваць Петэра. Броўка. // Даручыць каму-н. якую-н. справу, работу. Спачатку прыставілі мяне падручным да каваля, у кузню. Пянкрат. — Марнее наш Стасік, — не раз гаварыла маці. — Хоць бы яго да якой работы прыставіць. Няхай.
    5. каго-што. размоўнае слова Прывесці, даставіць каго-, што-н. як доказ, для доказу. — Я поўнае сяло сведак прыстаўлю, што я з мужыкоў, сын наймічкі і нават не ведаю, хто мой бацька. Мурашка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com