прыткнуцца

тлумачэнне слова:

  прыткнуцца, -ткнуся, -ткнешся, -ткнецца; -ткнёмся, -ткняцеся; закончанае трыванне
    1. Злёгку дакрануцца, даткнуцца да каго-, чаго-н. Камбат даў мне прыкурыць ад сваёй папяросы. Мне доўга не ўдавалася прыткнуцца да яе. Васілёнак. У арміі ён спаў добра. Прыткнецца да падушкі і гатоў. Навуменка.
    2. размоўнае слова Прыхіліцца да каго-, чаго-н., абаперціся аб што-н. Спінай да .. [печы] прыткнулася гордая, як каралева, з халоднымі карымі вачамі прыгажуня Міра. Карпюк. // Прымасціцца, прысесці дзе-н. Невялікі садок нашага двара. Нам і прыткнуцца няма дзе. Вітка.
    3. Наблізіцца да чаго-н., размясціцца ўпрытык з чым-н. На разліве, сярод магутных дубоў, што стаялі па пояс у вадзе, прыткнуліся адзін да аднаго некалькі чаўноў. Караткевіч.
    4. пераноснае значэнне размоўнае слова Уладкавацца (на якое-н. месца, пасаду), паступіць куды-н., прыстроіцца дзе-н. Саўка ляжаў і думаў. У такім цяжкім беспрасветным стане ён не быў ніколі. Куды ж яму падацца і што рабіць? Дзе ён цяпер прыткнецца?.. Колас. [Сёмка:] — У клубе якраз пасада кінамеханіка пуставала. От і прыткнуўся я туды. Кандрусевіч. // Знайсці прыстанішча дзе-н. — Вот спалілі сяло, трохі ўцякло народу, а куды прыткнуцца? Навуменка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com