прыціхнуць

тлумачэнне слова:

  прыціхнуць, -ну, -неш, -не; прошлы час прыціх, -ла і прыціхнуў, -нула; закончанае трыванне
    1. Перастаць падаваць гукі, ствараць шум і пад.; сціхнуць. Салавейка прыціхне, спыняць бег ручаіны, І жаўрук страпянецца над жытамі пад сонцам. Шушкевіч. Пацягнуліся сумныя трывожныя дні. Вёска неяк адразу прыціхла. С. Александровіч. // Стаць амаль нячутным; перастаць чуцца. Крык прыціхнуў, перайшоў ва ўзбуджаную гаворку. Навуменка. Ён любіў горад і ў гэты позні час, калі ўжо крыху прыціх вячэрні вулічны шум, рассеяўся і апаў пыл, змоўкла музыка ў гарадскім парку. Хадкевіч. На некаторы час гутарка прыціхла, саступіўшы месца чаўканню сківіц. Колас.
    2. Перастаць рухацца; замерці. Юзя пераставіла ражку з бульбай бліжэй да акна і прыціхла. Бажко. Каб соладка размарыцца, вясковаму хлапчаняці дастаткова было прыціхнуць каля плота. Брыль. // Паслабець у сіле свайго праяўлення; сцішыцца. Бой прыціх. Мяцеліца прыціхла. ▪ І снег ружавее, як дальнія вёсны, І вецер сягоння чамусьці прыціх... Багун. // пераноснае значэнне Стаць ціхім, бяздзейным на некаторы час. З вясны сорак другога года, як толькі Ячны, услед за сваім Кастусём, падаўся ў атрад, Шпэк прыціх. Брыль. Месяцы, можа, на два буржуазныя нацыяналісты прыціхлі, нават на вечарынкі не збіраліся. Новікаў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com