прыцягнуць

тлумачэнне слова:

  прыцягнуць, -цягну, -цягнеш, -цягне; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Даставіць, прынесці куды-н. што-н. цяжкае, грувасткае. Хлопчыкі прыцягнулі драбіну, але яе было малавата, каб дастаць на падстрэшша. Ляўданскі. Вось Яцук падхапіўся, прыцягнуў ахапак ламачча. Галіну за галінай пачаў кідаць у агонь. Лупсякоў. // Наблізіць з сілай, з якімі-н. намаганнямі каго-, што-н. да каго-, чаго-н. Павел схапіў .. [Міхаля] за грудзі і прыцягнуў да сябе. Чарнышэвіч. Аўдоцця прыцягнула да грудзей галоўку сына, моцна прытуліла. Мележ. // Наблізіць сілай прыцяжэння, магнетызму. Магніт прыцягнуў іголку.
    2. размоўнае слова Сілаю, угаворамі прывесці куды-н., прымусіць зайсці куды-н. Прыцягнуць у госці. Прыцягнуць у кіно. ▪ [Пніцкі] прыцягнуў.. [Нахлябіча] да сына. Чорны. // Прывесці з сабой. Некаторыя з гэтых знаёмых у сваю чаргу прыцягнулі сваіх знаёмых. Маўр.
    3. пераноснае значэнне Прывабіць, выклікаць жаданне прыйсці, прыбыць куды-н. Выстаўка прыцягнула шмат наведвальнікаў. ▪ Нялюбая была .. [Веры] прафесія, а тое, што прыцягнула яе сюды — каханне да Кузьмы, пачало знікаць. Дуброўскі.
    4. пераноснае значэнне Выклікаць жаданне, заахвоціць або прымусіць прыняць удзел у чым-н., заняцца чым-н., прымкнуць да чаго-н. Прыцягнуць на свой бок. ▪ — Я, прызнацца, шукаў вас, каб пагаварыць і прыцягнуць да работы ў нашай беларускай першай газеце. Колас. — Работа з моладдзю, з інтэлігенцыяй, каб прыцягнуць іх у атрады, — адна з галоўных нашых задач. Шамякін.
    •••
    Прыцягнуць да адказнасці — прымусіць адказваць за сваю дзейнасць, за свае ўчынкі.
    Прыцягнуць увагу — выклікаць цікавасць, прымусіць звярнуць на сябе ўвагу.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com