прэтэнзія

тлумачэнне слова:

  прэтэнзія, -і, жаночы род
    1. Прад'яўленне сваіх правоў на каго-, што-н.; патрабаванне чаго-н. — Я напішу, каб сельсавет у трохдзённы тэрмін законна ўрэгуляваў гэтае пытанне з зямлёю, на якую вы маеце прэтэнзію... Галавач. У гэтых словах угадвалася прэтэнзія, можа, нават на кіраўніцтва калгасам. Дуброўскі.
    2. Патрабаванне незадаволенасць, прад'яўленыя да каго-, чаго-н.; скарга. У сталявараў нямала прэтэнзій да рабочых тых аддзяленняў сталеліцейнага цэха, ад якіх залежыць паспяховая работа. Данілевіч. // спецыяльны тэрмін Заява крэдытора, пакупніка, у якой выказваецца пратэст даўжніку, пастаўшчыку з прычыны парушэння ўмоў пагаднення.
    3. Імкненне прыпісаць сабе ўласцівасці, якасці, якіх звычайна няма. Скаромны быў чалавек з прэтэнзіямі на інтэлігентнасць. Колас. [Пан Чарапіцкі] гаворыць, як сячэ, — з прыціскам, з прэтэнзіямі на віртуозную элегантнасць. Пестрак.
    •••
    У прэтэнзіі (быць) на каго-што — адчуваць незадаволенасць кім-, чым-н., крыўду на каго-, што-н.
      [Лац. praetensio.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com