тлумачэнне слова:
псавацца, псуюся, псуешся, псуецца; псуёмся, псуяцеся; незакончанае трыванне 1. Прыходзіць у стан няспраўнасці, станавіцца непрыгодным. Улетку, калі «студэнтачка» была дома, у.. [Тодзіка] каля яе хаты што-небудзь псавалася ў аўтобусе, а рамонт працягваўся доўга. Чорны. Плод.. [ігрушы] мог ляжаць усю зіму і не псаваўся, а ўсё смачнеў. Кулакоўскі. // Паддавацца пашкоджанню. Ад чытання ў прыцемку псуюцца вочы. ▪ Я заўсёды ёй гаварыў: «Наталка, не прывыкай да цукерак, ад цукерак зубы псуюцца». Пянкрат. 2. Рабіцца непрыемным, брыдкім; пагаршацца. Калі .. [Васіль] глядзеў на няскончаны зруб клуба, заўсёды псаваўся настрой. Шамякін. Прыемна было ісці пешшу, асабліва ў лесе. Праўда, пачало псавацца надвор'е. Неба пакрылася смугою, якая пакрысе засланяла сонца. Чарнышэвіч. 3. Набываць дрэнныя схільнасці, станавіцца дрэнным. [Падпалкоўнік:] — Салдату нельга доўга сядзець у казармах, бо ён псуецца без работы, як іржавее без работы добры аўтамат! Лынькоў. 4. залежны стан да псаваць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com