пуд

тлумачэнне слова:

  пуд1, -а, мужчынскі род
    Руская мера вагі, роўная 40 фунтам, па метрычнай сістэме — каля 16,3 кг. Я вывернуў мех і падаў Зусю. Ён насыпаў мукі і, зважыўшы яе на шалях, сказаў мне: — Глядзі, які пуд, яшчэ з паходам. Сабаленка. Паспрачаўшыся, хлопцы пагадзіліся на тым, што сазан Вано мае вагу ў пяць пудоў. Самуйлёнак.
    •••
    З'есці пуд жалезнага бобу глядзі з'есці.
    Пуд солі з'есці з кім глядзі з'есці.
  пуд2, -у, мужчынскі род
    размоўнае слова Страх, перапуд. [Галіна:] — Хадзілі, гутарылі, палохалі самі сябе, а тут яшчэ паперка гэтая пуду паддала, дык і разышліся... Галавач. Выскачыўшы з сянец, Алесь з пуду падаўся быў на гароды, але.. убачыў каля суседскага свірка постаць чырвонаармейца. Крапіва. // Тое, што выклікае страх, перапуд, сполах. Таня думае, што толькі адна яе кабыла баіцца пуду. Пташнікаў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com