пункт

тлумачэнне слова:

  пункт, -а, месны склон -кце, мужчынскі род
    1. Пэўнае месца ў прасторы або на паверхні чаго-н.; кропка. Сымон нічога не бачыць навокал сябе, вочы яго блішчаць, пазіраюць у адзін пункт. Колас. Апошнім пунктам у Еўропе, дзе мы спыніліся, быў Капенгаген, сталіца Даніі. Новікаў. За невялічкай вёскай каля выгану быў самы высокі пункт ваколіцы. Бядуля.
    2. Месца, памяшканне, прыстасаванне і прызначанае для якіх-н. мэт. Камандны пункт. Назіральны пункт. Зборны пункт. Перасыльны пункт. Дыспетчарскі пункт. Прызыўны пункт.
    3. Асобны раздзел, параграф афіцыйнага дакумента або якога-н. іншага тэксту, які абазначаецца лічбай або літарай. Пункт першы. Пункт «а». ▪ [Сакратар абкома:] — У вашых мерапрыемствах ёсць пункт аб разгортванні сацыялістычнага спаборніцтва. Сіўцоў. // Пытанне, тэма, прадмет, пэўнае месца (думак, меркаванняў і г. д.). І калі мацерыны разважанні даходзілі да гэтага пункта, яна гатова была.. разарваць Маню на кавалкі... Васілевіч.
    4. Асобны момант, перыяд у развіцці чаго-н. Калі ўжо ўсе гэтыя справы.. дайшлі да кульмінацыйнага пункта і, можна сказаць, катастрафічнага завяршэння, .. [Тварыцкі] сам вельмі выразна сфармуляваў свае адчуванні і сваю свядомасць таго, што Слава радасная і не ведае пакутнага жыцця. Чорны. Ульянін прыход на Гармізаў хутар быў паваротным пунктам у Арыніным жыцці. Колас.
    5. Адно з асноўных паняццяў матэматыкі, механікі, фізікі: месца, якое не мае вымярэнняў, не падлягае вызначэнню. Пункт перасячэння прамых. Пункт апоры. Пункт сонцастаяння.
    6. Тэмпературная мяжа, пры якой рэчыва змяняе свой агрэгатны стан. Пункт замярзання. Пункт кіпення. Пункт плаўлення.
    7. Адзінка вымярэння друкарскіх літар і прабельнага матэрыялу.
    •••
    Мёртвы пункт (спецыяльны тэрмін) — стан звёнаў механізма, калі яны знаходзяцца ў імгненнай раўнавазе.
    Населены пункт — горад, пасёлак, вёска і пад., дзе жывуць людзі.
    З пункту гледжання (погляду) якога або каго — у пэўных адносінах, разглядаючы што-н. з таго або іншага боку.
    Пункт погляду (гледжання) — пэўны погляд на рэчы, пэўныя адносіны да чаго-н.
      [Ням. Punkt.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com