пхаць

тлумачэнне слова:

  пхаць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне, каго-што.
    размоўнае слова
    1. Дакранацца кароткім рэзкім рухам да каго-, чаго-н.; штурхаць. Пхаць у грудзі. Пхаць суседа локцем.
    2. Штуршкамі прымушаць рухацца куды-н., у якім-н. напрамку. Пхаць тачку. ▪ — Пхайце ззаду! — крыкнуў фурман ва ўсё горла. Колас. Лёдзя ўпарта пхала і пхала ложак, пакуль хворыя жанчыны не ўзнялі гвалту. Карпаў.
    3. Паспешліва засоўваць, запіхваць што-н. куды-н. Таццяна.. паспешліва пачала пхаць у чамадан бялізну, гальштукі, шкарпэткі, пакуначкі з дамашняй ежай. Карпаў. Старая выняла з кошыка хлеб, каб паказаць, як яго мала, а потым, пазіраючы ў твар суседцы, пхала адной рукой хлеб у кошык. Галавач.
    4. Даваць што-н. у вялікай колькасці, звыш меры. [Павал:] — Мацвей і вясною з камітэцкага аўса карысць меў і цяпер яму падсунулі два пуды грэчкі. Гультай, не хоча рабіць, а яму ўсё пхаюць. Чорны. // Прымушаць каго-н. есці, піць вельмі многа або супраць жадання. Пхаць ежу дзіцяці.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com