п'яны

тлумачэнне слова:

  п'яны, -ая, -ае.
    1. Які знаходзіцца ў стане ап'янення; нецвярозы. Быў [Падбярэцкі] сёння з самай раніцы вясёлы і рухавы — недзе ўжо справіўся выпіць, не дома: з дому ён ніколі п'яны не прыходзіў. Пташнікаў. З боку Камароўкі, віхляючыся і матляючы рукамі, плёўся п'яны немец. Новікаў. / у значэнне назоўнік п'яны, -ага, мужчынскі род; п'яная, -ай, жаночы род На доўгіх лавах у хаце і ў сенцах на зямлі сядзяць п'яныя. Бядуля.
    2. Уласцівы захмялелым, нецвярозым людзям. — Гэй ты, малпа! Падай рому! — пачуў .. [Манг] ля сябе п'яны голас. Маўр. З-за ельнічку даносілася чужая п'яная песня з выкрыкамі. Мележ.
    3. Які прыводзіць да стану ап'янення; п'янкі. Намяшаў.. [цар] тры кубкі віна салодкага з п'яным. Якімовіч. // Які прыводзіць да стану, падобнага ап'яненню. Бэзу кусты сіняву разлілі каля хаты. Водарам п'яным мае патрывожылі сны. Тарас.
    4. О З п'яных вачэй глядзі вока. Пад п'яную руку глядзі рука.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com