развезці

тлумачэнне слова:

  развезці, -вязу, -вязеш, -вязе; -вязём, -везяце; прошлы час развёз, -везла і -вязла, -везла і -вязло; загадны лад развязі; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Везучы, даставіць кожную асобу, кожны прадмет у розныя месцы. — Пешкі?! — аж падскочыў Бабейка. — Ніколі! Ды я на сваім Варанюку мігам развязу вас, куды каму трэба. Хадкевіч. Трэба было не толькі развезці, раскідаць па ўсім полі гной, але і ўзараць, засеяць поле. Сачанка.
    2. безасабовая форма размоўнае слова Зрабіць цяжкапраходным, непрыгодным для язды ў час дажджу, раставання снегу (пра дарогу). Дождж перастаў ісці толькі на другі дзень. Ад яго так развезла зямлю, што нават па грунтавых дарогах цяжка было хадзіць. Сіняўскі.
    3. безасабовая форма размоўнае слова Расслабіць, давесці да стану бяссілля, знямогі. У Радашковічах, у буфеце, купіў паўбутэлькі гарэлкі і выпіў мала, але мала і закусваў, надвор'е стаяла гарачае, і мяне з непрывычкі развязло. Гарэцкі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com