рака

тлумачэнне слова:

  ра́ка, -і, ДМ ра́цы, жаночы род
    У хрысціянскай царкве — грабніца, у якой захоўваюцца мошчы святых.
  рака́, -і́, ДМ рацэ́; множны лік рэ́кі, рэк; жаночы род
    1. Прыродны вадаём, які пастаянна цячэ па пракладзеным вадой рэчышчы ад вытоку ўніз да вусця. На беларускім Палессі цякуць поўныя рэкі і густа стаяць лясы. Чорны. // пераноснае значэнне; каго-чаго або якая. Вялікая колькасць, няспынны паток чаго-н. Па .. [вуліцы] плыла людская рака, павольная, але шумная. Шамякін. Людское шчасце палілося бурнаю ракой радасці. Кавалёў.
    2. у значэнне прыслоўе ракой (ракою). Няспынным патокам, у вялікай колькасці. Паліліся слёзы ракою. ▪ І калі пахучыя зярняты У засекі хлынулі ракою, З радасцю ажыўшы элеватар Убачыў на акраінс лясной, як па рэйках да яго ізно[ў] Груз патрэбны везлі цягнікі. Танк.
    •••
    Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі — прывольнае, забяспечанае жыццё.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com