рана

тлумачэнне слова:

  рана1, -ы, жаночы род
    1. Пашкоджанне тканак жывога арганізма, парушэнне яго цэласнасці. Смяротная рана. ▪ Аня схамянулася, пачала хутка перавязваць рану. Мележ. Цяжкія раны ад апёку на руках і спіне, ад болю [Васіль] страціў прытомнасць, цяпер, здавалася хлопцу, перасталі ныць. Ваданосаў.
    2. пераноснае значэнне Душэўны боль, пакуты. [Лузавец:] — Мне думаецца, работа — самыя найлепшыя, самыя дзейсныя лекі ад усякай раны. Усё, аб чым баліць душа, павінна вылечыць праца... Краўчанка. Ніколі не залечваюцца раны на сэрцы ў таго, Хто быў жывым З крывёю ад радзімы адарваны. Аўрамчык. // Пра шкоду, страты, прычыненыя чаму-н. З дапамогай брацкіх народаў краіны Беларусь залячыла раны ваеннага ліхалецця, адбудавала гарады і вёскі. «Звязда». Свабодная зямля Загоіць хутка свае раны. Танк.
    •••
    Агнястрэльная рана — рана, прычыненая куляй або асколкам баявога зарада.
    Жывая рана — а) рана, якая яшчэ не зажывае; б) пераноснае значэнне вострае, нядаўняе гора, пакута.
    Сыпаць соль на раны глядзі сыпаць.
    Хоць ты да раны кладзі глядзі класці.
  рана2, прыслоўе
    1. Раніцай, уранні. Назаўтра рана, той самай загуменнай сцяжынкай, ішлі на могільнік чатыры мужчыны з рыдлёўкамі. Брыль. І ў лесе — мір і цішыня, Якіх так праглі партызаны. Паслухай вечарам ці рана: У лесе — мір і цішыня. Кляўко. // у значэнне назоўнік рана, нескланяльнае слова, ніякі род Раніца. З вечара да рана.
    2. Раннім часам, у першы перыяд раніцы. [Віктар] ведаў, што Зелянюк паедзе ўранні, але не думаў, што гэтак рана. Зарэцкі. — Навошта так рана .. [Паўліка] будзілі? — запытала маці. С. Александровіч. // безасабовая форма у значэнне выказнік Пра ранні час. Было яшчэ рана, сонца толькі паднялося над лесам. Хомчанка.
    3. Да ўстаноўленага або патрэбнага часу. Снедалі рана, як снедаюць звычайна перад дарогай. Брыль. І Дзімка рады быў — завязе спорненька вязку [сена] на кірмаш, не вельмі стоміцца і рана дамоў вернецца. Капыловіч. // безасабовая форма у значэнне выказнік Пра тэрмін, які яшчэ не настаў, не прыйшоў. Была такая часіна, калі і агонь паліць яшчэ рана, і не паліўшы яго — прыцемна. Баранавых. // безасабовая форма у значэнне выказнік Пра непадрыхтаванасць да чаго-н., адсутнасць прычын для чаго-н. Пачынаць будаўніцтва яшчэ рана. ▪ Салдаты, каторыя вярнуліся з вайны без рук ды без ног, кажуць — адчайвацца яшчэ рана. Якімовіч.
    •••
    Рана ці позна, рана-позна — калі-н. (пра тое, што абавязкова павінна здарыцца).
    Раным-рана — вельмі рана, як толькі можна рана.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com